БЕЛ » Навіны » Рыхтуецца “Паэтычны дзявочнік"

50-годзьдзе сьвятарства айца Аляксандра Надсана

«Бацька» ўсіх беларусаў замежжа айцец Аляксандар Надсан прыбывае ў Беларусь. У Менску адбудуцца ўрачыстасьці, прысьвечаныя залатому юбілею ягонай сьвятарскай дзейнасьці. Далей

Юбілей “палескай ластаўкі” Янішчыц

Заўтра спаўняецца 60 год з дня нараджэння таленавітай беларускай паэткі, “палескай ластаўкі” Яўгеніі Янішчыц. Далей

Літаратурная Беларусь №25

Літаратурныя навіны і падзеі Паэзія Сяржука Сыса Урывак новай аповесці Алеся Рыбака Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака «Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна» а таксама іншыя кніжныя навінкі Усе нумары › › ›

Дзеяслоў №35

Ніл Гілевіч. Перажыўшы вайну. Аповесьць у абразках памяці. Новыя разьдзелы. Уладзімір Някляеў. Вяртаньне Веры. Аповесьць. Генадзь Дзьмітрыеў. Хроніка непрыкаянай душы. Аповесьць. Сяргей Астравец. Чэшскае піва. Запіскі капітана Кавалёва. Аповед. Часопіс “Дзеяслоў” абвяшчае конкурс літаратурна-крытычных твораў на тэму: “Беларуская літаратура ХХІ стагоддзя: постаці, тэндэнцыі, персьпектывы”. Умовы конкурсу надрукаваныя на апошняй старонцы гэтага нумару. Усе нумары › › ›

Рыхтуецца “Паэтычны дзявочнік"

Маладыя беларускія паэткі ладзяць упершыню на Беларусі “Паэтычны дзявочнік”.

У гэтай імпрэзе, якую запланавана правесьці 12 верасьня, будуць гучаць вершы цікавых сучасных аўтарак, выступіць бард Натальля Пушкарова, адбудзецца паказ фільма, знятага адной з удзельніц творчай вечарыны як спецыяльны дадатак да паэтычнай кніжкі.

 
Як заяўляюць арганізатаркі, пад час імпрэзы адбудзецца таксама і прэзентацыя новых кніг паэзіі ўдзельніц:  “Сонца за тэрыконамі” Юліі Новік, “Лупы” Вольгі Чайкоўскай
“Готыка тонкіх падманаў” Таццяны Нілавай, “Цмокі лятуць на нераст” Марыйкі Мартысевіч, “Экзістэнцыйны пейзаж” Вікі Трэнас, ды іншыя цікавыя неспадзяванкі.

 
 “Паэтычны дзявочнік” запланавана правесьці ў Менскай гарадской бібліятэцы імя Цёткі, што на Талбухіна, 14а.


         Зваротная сувязь         Гісторыя         Статут         Структура
© Распрацоўка сайта Ambershell