БЕЛ » Навіны » Выдавецтва "Мастацкая літаратура" адновіць выпуск серыі "Школьная бібліятэка"

50-годзьдзе сьвятарства айца Аляксандра Надсана

«Бацька» ўсіх беларусаў замежжа айцец Аляксандар Надсан прыбывае ў Беларусь. У Менску адбудуцца ўрачыстасьці, прысьвечаныя залатому юбілею ягонай сьвятарскай дзейнасьці. Далей

Юбілей “палескай ластаўкі” Янішчыц

Заўтра спаўняецца 60 год з дня нараджэння таленавітай беларускай паэткі, “палескай ластаўкі” Яўгеніі Янішчыц. Далей

Літаратурная Беларусь №25

Літаратурныя навіны і падзеі Паэзія Сяржука Сыса Урывак новай аповесці Алеся Рыбака Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака «Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна» а таксама іншыя кніжныя навінкі Усе нумары › › ›

Дзеяслоў №35

Ніл Гілевіч. Перажыўшы вайну. Аповесьць у абразках памяці. Новыя разьдзелы. Уладзімір Някляеў. Вяртаньне Веры. Аповесьць. Генадзь Дзьмітрыеў. Хроніка непрыкаянай душы. Аповесьць. Сяргей Астравец. Чэшскае піва. Запіскі капітана Кавалёва. Аповед. Часопіс “Дзеяслоў” абвяшчае конкурс літаратурна-крытычных твораў на тэму: “Беларуская літаратура ХХІ стагоддзя: постаці, тэндэнцыі, персьпектывы”. Умовы конкурсу надрукаваныя на апошняй старонцы гэтага нумару. Усе нумары › › ›

Выдавецтва "Мастацкая літаратура" адновіць выпуск серыі "Школьная бібліятэка"

У 2009 годзе выдавецтва "Мастацкая літаратура" адновіць выданне серыі "Школьная бібліятэка". Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 25 жніўня дырэктар выдавецтва Уладзіслаў Мачульскі.

У 2009 годзе паводле замовы Міністэрства адукацыі, будзе выпушчана 13 найменняў кніг у гэтай серыі. Як сказаў У.Мачульскі, серыя "Школьная бібліятэка", у якой выходзілі творы беларускіх пісьменнікаў, чые творы вывучаюцца ў школьнай праграме, існавала да 2003 года і финансавалася са сродкаў Міністэрства інфармацыі. Кнігі на бязвыплатнай аснове пастаўляліся ў школьныя бібліятэкі.

Затым фінансаванне зменшылася, серыя не стала выходзіць. У 2005 годзе ў выдавецтве была створана новая серыя "Бібліятэка школьніка", у якой тады выйшаў адзін зборнік беларускіх пісьменнікаў, у 2007 годзе –– ужо 24 кнігі. У 2008 годзе плануецца выдаць 19 (15 ужо выпушчаны). Выданне серыі не датуецца дзяржавай.

Паводле слоў дырэктара выдавецтва, кнігі, што выпускаюцца ў "Бібліятэцы школьніка", не перадаюцца школьным бібліятэкам, іх купляюць публічныя бібліятэкі. Такім чынам, зазначыў У.Мачульскі, за апошнія гады камплектацыя школьных бібліятэкаў у Беларусі стала недастатковай, фонды практычна не абнаўляліся. Доступ да літаратуры дзеці маглі мець толькі ў публічных бібліятэках.

З адраджэннем серыі "Школьная бібліятэка" фонды школьных бібліятэк папоўняцца, і дзеці атрымаюць большы доступ да беларускай літаратуры, спадзяецца дырэктар выдавецтва. Пры гэтым ён падкрэсліў, што "Бібліятэка школьніка" будзе выпускацца па-ранейшаму, паведамляе БелаПАН.


         Зваротная сувязь         Гісторыя         Статут         Структура
© Распрацоўка сайта Ambershell