|
|
| Лістапад 2008 | ||||||
| Пн | Ат | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 1 | 2 |
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
|
|
Лістапад 2008 |
|
Знойдзеныя лісты прыхільніц лорда Байрана
Літаратуразнавец з Оксфардскага ўніверсітэта Карын Тросбі знайшла 45 ананімных пасланняў, адрасаваных лорду Байрану і захаваных ім насуперак легендзе аб тым, што ён знішчаў лісты ад прыхільніц. Гэтыя дакументы захоўваліся ў архіве Джона Мюррэя, эдынбургскага выдаўца, сябра і карэспандэнта Байрана. Газета The Telegraph піша, што Нацыянальная бібліятэка Шатландыі ў хуткім часе апрацуе ў лічбавым фармаце ананімкі уздыхальніц паэта-рамантыка.
Усе знойдзеныя Тросбі лісты датуюцца 1812-1814 гадамі. У 1817-м Байран паведамляў Джону Мюррею, што атрымаў у свой адрас дзвесце або трыста ананімных пасланняў "аб каханні, аб літаратуры, з парадамі, з пагрозамі і суцяшэннямі".
У ліку ацалелых лістоў не толькі прызнанні ў каханні і запрашэнні на таемныя спатканні, але і вершы аб паэце, натхнёныя паэтам і прысвечаныя паэту.
Перапіска Байрана са знакамітымі сучасніцамі добра вядомая і апублікаваная, але аб таемных прыхільніцах мала што вядома. Літаратуразнаўцы не падазравалі, што паэт захоўваў ананімкі як "трафеі".
Паводле "Lenta.ru"
Фота: az.lib.ru
«Бацька» ўсіх беларусаў замежжа айцец Аляксандар Надсан прыбывае ў Беларусь. У Менску адбудуцца ўрачыстасьці, прысьвечаныя залатому юбілею ягонай сьвятарскай дзейнасьці.
Заўтра спаўняецца 60 год з дня нараджэння таленавітай беларускай паэткі, “палескай ластаўкі” Яўгеніі Янішчыц.
Літаратурныя навіны і падзеі
Паэзія Сяржука Сыса
Урывак новай аповесці Алеся Рыбака
Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака
«Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна»
а таксама іншыя кніжныя навінкі
Ніл Гілевіч. Перажыўшы вайну. Аповесьць у абразках памяці. Новыя разьдзелы.
Уладзімір Някляеў. Вяртаньне Веры. Аповесьць.
Генадзь Дзьмітрыеў. Хроніка непрыкаянай душы. Аповесьць.
Сяргей Астравец. Чэшскае піва. Запіскі капітана Кавалёва. Аповед.
Часопіс “Дзеяслоў” абвяшчае конкурс
літаратурна-крытычных твораў на тэму:
“Беларуская літаратура ХХІ стагоддзя:
постаці, тэндэнцыі, персьпектывы”.
Умовы конкурсу надрукаваныя
на апошняй старонцы
гэтага нумару.