Паэзія “ У каралеўскіх далонях”
У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру.
Далей
Baltija — 2008
Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў.
Далей
Літаратурная Беларусь №25
Літаратурныя навіны і падзеі
Паэзія Сяржука Сыса
Урывак новай аповесці Алеся Рыбака
Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака
«Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна»
а таксама іншыя кніжныя навінкі
Усе нумары › › ›
Дзеяслоў №36
Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»;
Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы.
Усе нумары › › ›
Адамовіч Яўген Кузьміч
Біяграфія
Адамовіч Яўген Кузьміч нарадзіўся 25.10.1934 у в. Малая Вольга Клічаўскага раёна
Магілёўскай вобласці ў сям’і рабочага.
Пасля
тэрміновай службы ў войску ў 1957 экстэрнам здаў экзамен на атэстат сталасці ў
СШ №24 імя А.С. Пушкіна г. Серпухава. Скончыў філалагічны факультэт МДПІ імя М.
Горкага, вучобу сумяшчаў з працаю мастака ў гэтым жа інстытуце.
З
1962 – настаўнік беларускай мовы і літаратуры, малявання СШ №18 г. Мінска. У 1967-1969
гадах вучыўся ў аспірантуры кафедры беларускай літаратуры філфака МДПУ. Пасля
заканчэньня працаваў выкладчыкам кафедры тэорыі і гісторыі мастацтваў,
мовы і літаратуры БДТМІ (Акадэмія
мастацтваў). З 1981 года дацэнт.
У 1990-1993
– з’яўляўся старшым навуковым супрацоўнікам Акадэміі навук БССР.
З
2001-2006 – загадчык кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі факультэта
народнай культуры Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя М. Танка.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з траўня 2008 года.
Бібліяграфія
Публікацыі
Бібліятэка