БЕЛ » Сябры СБП » Літара А » Адамчык Уладзімір Вячаслававіч

Паэзія “ У каралеўскіх далонях”

У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру. Далей

Baltija — 2008

Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў. Далей

Літаратурная Беларусь №25

Літаратурныя навіны і падзеі Паэзія Сяржука Сыса Урывак новай аповесці Алеся Рыбака Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака «Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна» а таксама іншыя кніжныя навінкі Усе нумары › › ›

Дзеяслоў №36

Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»; Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы. Усе нумары › › ›

Адамчык Уладзімір Вячаслававіч

Біяграфія

Адамчык Уладзімір Вячаслававіч (Глёбус Адам) нарадзіўся 29 верасня 1958 года. Беларускі пісьменнік, мастак, выдавец, удзельнік Таварыства «Тутэйшыя» (1986-1990).
Нарадзіўся ў Дзяржынску. У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе - Беларускі тэатральна-мастацкі універсітэт. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам. Цяпер займаецца выдавецкай справай (выдавецтва «Сучасны літаратар»). З'яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1989 году.

Бібліяграфія

"Парк"

"Скрыжаванне"

"Адзінота на стадыёне"

Смерць мужчына"

"Post scriptum"

"Дамавікамерон"

"Дом"

Публікацыі

Бібліятэка


         Зваротная сувязь         Гісторыя         Статут         Структура
© Распрацоўка сайта Ambershell