БЕЛ » Сябры СБП » Літара Ш

Паэзія “ У каралеўскіх далонях”

У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру. Далей

Baltija — 2008

Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў. Далей

Літаратурная Беларусь №25

Літаратурныя навіны і падзеі Паэзія Сяржука Сыса Урывак новай аповесці Алеся Рыбака Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака «Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна» а таксама іншыя кніжныя навінкі Усе нумары › › ›

Дзеяслоў №36

Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»; Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы. Усе нумары › › ›

Літара Ш

Сябры СБП

Асабістыя старонкі сяброў СБП


Шабалтас Васіль Канстанцінавіч

Далей


Шабовіч Мікола Віктаравіч

Далей


Шаўлякова-Барзенка Ірына Леанідаўна

Ірына Шаўлякова (Шаўлякова-Барзенка) (нарадзілася ў 1974 г.) - літаратуразнаўца, крытык; кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ (1996), аспірантуру па кафедры тэорыі літаратуры БДУ (1999); абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэорыі метафары і сімвала (2001). Артыкулы і рэцэнзіі ў літаратурна-мастацкай перыёдыцы пачалі з'яўляцца з пачатку 1990-х. Аўтар публікацый у газетах "Літаратура і Мастацтва", "Культура", часопісах "Дзеяслоў", "Маладосць", "Першацвет", "Полымя", "Всемирная литература", "Нёман" і інш. Далей


Шах Соф'я Мікалаеўна

Шах Соф'я, нарадзілася 29.11.1947 г. у вёсцы Лясец Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і рабочих. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў гарадскім пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна. Скончыла факультэт пачатковых класаў Мазырскага педагагічнага інстытута (1969). Працавала настаўніцай пачатковай школы ў вёсцы Гажын Нараўлянскага раёна, у вёсцы Цідаў, у пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна. У 1980 г. скончыла завочна дэфекталагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута, працуе лагапедам у школе-інтэрнаце ў Светлагорску. Сябра СП СССР з 1990 г. Літаратурнай працай займаецца з 1983 г. Далей


Шаховіч Мечыслаў Зянонавіч

Далей


Шахрай Ілья Аляксандравіч

Далей


Шашкоў Аляксандр Андрэевіч

Шашкоў Алесь (Аляксандр Андрэевіч) нарадзіўся 3.01.1923 г. у в. Раманоўшчына Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Па заканчэнні сярэдняй школы (1941) пайшоў у Савецкую Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Быў двойчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1947) - адказны сакратар чашніцкай раённай газеты "Сцяг сацыялізма". У 1950 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ і стаў працаваць у газеце "Звязда". У 1954-1957 гг. - рэдактар аддзела часопіса "Калгаснік Беларусі". Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1959), завочна - Літаратурны інстытут імя М. Горкага (1961). Далей


Шкірманкоў Фелікс Уладзіміравіч

Фелікс Шкірманкоў нарадзіўся 27 траўня 1926 году ў Прапойску, сёньняшнім Слаўгарадзе. Ён вэтэран вайны, сябар Партыі БНФ ды ТБМ. У 2005 годзе быў найстарэйшым дэлегатам Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі. Пятнаццацігадовым падлеткам Фелікс Шкірманкоў стаў у шэрагі абаронцаў Айчыны. Пасьля доўгі час працаваў геолягам на Далёкім Усходзе. Яго вяртаньне ў Беларусь супала з бурлівымі падзеямі распаду СССР. Далей


Шклярава Ніна Нічыпараўна

Далей


Шруб Павел Міхайлавіч

Шруб Павал, нарадзіўся 20.02.1955 г. у вёсцы Хільчыцы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў фізічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта (1977). Працаваў старшым інжынерам кафедры фізікі Наваполацкага політэхнічнага інстытута (1977-1979). Служыў у Савецкай Арміі (1981-1983). З 1983 г. - выкладчык-метадыст Менскай спецыяльнай сярэдняй школы міліцыі. Скончыў завочна Менскую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР (1987). Сябра СП СССР з 1988 г. Далей

12 ›››

         Зваротная сувязь         Гісторыя         Статут         Структура
© Распрацоўка сайта Ambershell