БЕЛ » Сябры СБП » Літара Ж

Паэзія “ У каралеўскіх далонях”

У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру. Далей

Baltija — 2008

Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў. Далей

Літаратурная Беларусь №25

Літаратурныя навіны і падзеі Паэзія Сяржука Сыса Урывак новай аповесці Алеся Рыбака Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака «Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна» а таксама іншыя кніжныя навінкі Усе нумары › › ›

Дзеяслоў №36

Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»; Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы. Усе нумары › › ›

Сябры СБП


Жалязоўскі Анатоль Пятровіч

Жалязоўскі Анатоль, нарадзіўся 05.02.1943 г. у вёсцы Крапіўна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і рабочага. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 5 у Воршы (1962) паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры. З другога курса прызваны ў Савецкую Армію (1963-1965). З 1965 г. працягваў вучобу ў інстытуце (скончыў у 1968), працаваў у спартыўнай школе моладзі ў Воршы (1968), загадчыкам аддзела Віцебскага абкома камсамола (1968-1971), інструктарам ЦК ЛКСМБ (1971-1974), інструктарам па турызму і экскурсіях у сістэме Белсаўпрофа (1974-1975), намеснікам дырэктара Менскага экскурсійнага бюро (1972-1979), загадчыкам лабараторыі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі (1975-1983), начальнікам аддзела прапаганды і выхаваўчай работы Спорткамітэта БССР. З 1987 г. - дырэктар Дома літаратара, з 1989 г. - сакратар праўлення СП БССР, з 1990 г. - намеснік старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1986 г. Далей


Жамойцін Аляксандр Пятровіч

Жамойцін Алесь, нарадзіўся 17.08.1955 г. у вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і рабочага. Пасля заканчэння Пружанскай сярэдняй школы-інтэрната (1972) працаваў слесарам на заводзе «Гомсельмаш». У 1973-1975 гг. служыў у Савецкай Арміі. Зноў працаваў слесарам (Наваполацак), матарыстам цеплахода «Днепра-Буг» (Пінск). У 1982 г. скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1976-1977 гг. - лабарант Малахоўскай сярэдняй школы, у 1977-1978 гг. - апілоўшчык (Баранавічы), у 1978-1985 гг. - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Доцішскай васьмігадовай школы Воранаўскага раёна, у 1985-1987 гг. - механік на Прыбалтыйскай чыгунцы (Вільня). З 1988 г. - навуковы супрацоўнік, з 1989 г. - загадчык літаратурна-мемарыяльнага музея Ф.Багушэвіча ў вёсцы Кушляны Смаргонскага раёна. Сябра СП СССР з 1989 г. Далей


Жарнасек Ірына Францаўна

Жарнасек Ірына, нарадзілася 17.01.1953 г. у вёсцы Чаранкі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Скончыла завочна Менскі інстытут культуры (1976). У 1978-1979 гг. - загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэста № 16 «Нафтабуд» у Наваполацку, у 1979-1983 гг. - карэспандэнт шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» гэтага трэста. З 1983 г. - карэспандэнт наваполацкой гарадской газеты «Химик». Сябра СП СССР з 1987 г. Далей


Ждан Алег Аляксеевіч

Ждан Алег (сапр. Пушкін Алег), нарадзіўся 05.01.1938 г. у горадзе Смаленску (Расея) у сям'і служачага. Скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1960). Працаваў на будаўніцтве Карагандзінскага металургічнага камбіната (г. Цемір-Таў), у Прыташкенцкай геафізічнай партыі, затым - на будаўніцтве Брацкага, лесапрамысловага комплексу. З 1963 г. жыве ў Менску. Рабіў на трактарным заводзе абрубшчыкам, грузчыкам, выбівальшчыкам, наждачнікам, начальнікам змены (1963-1972), рэдактарам на Беларускім тэлебачанні (1972-1973), на кінастудыі «Беларусьфільм» (1973-1976, 1983-1984). Скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута ў Маскве (1969). Сябра СП СССР з 1983 г. Далей


Ждановіч Мікалай Мікалаевіч

Далей


Жмінько Кастусь (Канстанцін Фёдаравіч)

Жмінько Кастусь (Канстанцін Фёдаравіч) нарадзіўся 17.02.1941года ў вёсцы Пугачова. Скончыў сярэднюю школу №4 г. Брэста. Працаваў на новабудоўлях электрамантажнікам. Служыў электрыкам-падводнікам у ВМФ СССР. Пасля службы працаваў мастаком кінатэатраў горада, мытнікам і вучыўся на факультэце мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна, які скончыў у 1967г. Быў накіраваны на службу ў праваахоўчыя органы. У званні палкоўніка з пасады начальніка аддзела абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў (лістапад, 1994г.) выйшаў на пенсію. За гады службы ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, шэрагам медалёў, імя занесена ў "Кнігу гонару" МУС БССР. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2008 года. Далей


Жук Ігар Васільевіч

Далей


Жук Аляксандр Аляксандравіч

Жук Алесь, нарадзіўся 01.04.1947 г. у вёсцы Клешаў Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачага. У 1970 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1972-1974 гг. служыў у Савецкай Арміі камандзірам мотастралковага ўзвода. У 1974-1977 гг. працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1977-1979 гг. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». У 1979-1980 гг. - інструктар пры ЦК КПБ, у 1980-1986 гг. - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1986-1989 гг. - сакратар праўлення СП БССР, з 1989 г. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1973 г. Далей


Жук Анатоль Аляксандравіч

Далей


Жук Канстанцін Якаўлевіч

Жук Кастусь, нарадзіўся 02.05.1954 г. у вёсцы Затур'я Нясвіжскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Сейлавіцкай сярэдняй школы (1971) і курсаў шафёраў пры Нясвіжскім аўтамотаклубе ДТСААФ (1972) служыў у Савецкай Арміі (1972-1974). Працаваў наладчыкам, электразваршчыкам на Менскім трактарным заводзе (1974-1979) і адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1981). Быў літсупрацоўнікам газеты «Чырвоная змена» (1979), карэспадэнтам шматтыражнай газеты менскіх будаўнікоў «На стройках Минска» (1979-1981). З 1981 г. працаваў рэдактарам на Беларускім тэлебачанні. У 1986-1988 гг. - слухач Менскай вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПБ. З 1988 г. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1988 г. Далей

12 ›››

         Зваротная сувязь         Гісторыя         Статут         Структура
© Распрацоўка сайта Ambershell