БЕЛ » Сябры СБП » Літара М

Паэзія “ У каралеўскіх далонях”

У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру. Далей

Baltija — 2008

Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў. Далей

Літаратурная Беларусь №25

Літаратурныя навіны і падзеі Паэзія Сяржука Сыса Урывак новай аповесці Алеся Рыбака Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака «Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна» а таксама іншыя кніжныя навінкі Усе нумары › › ›

Дзеяслоў №36

Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»; Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы. Усе нумары › › ›

Сябры СБП


Мікалайчанка Аляксандр Сяргеевіч

Далей


Міклашэўскі Яўген Васільевіч

Міклашэўскі Яўген, нарадзіўся 09.08.1936 г. у вёсцы Лыскі Беластоцкага павета Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям'і. У 1946 г. пераехаў з бацькамі ў вёску Кміты, што на Нясвіжшчыне. У 1953 г. паступіў у Нясвіжскую педагагічную навучальню імя Якуба Коласа, дзе правучыўся тры гады. Апошні курс заканчваў у Пінскай педнавучальні (1957). Працаваў загадчыкам Вяліка-Вулькаўскай і Чарнеевіцкай пачатковых школ на Піншчыне. Вучыўся ў Менскім педагагічным інстытуце замежных моў (1962-1965). Далей


Мікуліч Мікалай Уладзіміравіч

Далей


Мінкін Алег Гаўрылавіч

Алег Мінкін нарадзіўся 31 сакавіка 1952 года у вёсцы Чарняўка Хоцімскага раёна Магілеўскай вобласці. Пасьля заканчэньня Бабруйскай школы-інтэрната № 1 (1969) паступіў у Маскоўскі энергетычны інстытут. Праз два гады перавёўся ў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасьці (скончыў у 1975 г.). Працаваў майстрам на будаўніцтве электрападстанцыі ў Бураціі (г. Улан-Удэ), інжынерам-электрыкам на нафтаперапампоўваючых станцыях нафтаправода «Дружба» (г. Наваполацак), інжынерам-наладчыкам у сістэме «Галоўтранснафта» (г. Гомель), інжынерам тэхнагляду на нафтаправодах поўначы Цюменскай вобласці (г. Наябрск). Далей


Мінчанка Мікалай Нічыпаравіч

Далей


Мірановіч Міхаіл Канстанцінавіч

Далей


Місько Павел Андрэевіч

Місько Павал, нарадзіўся 14.03.1931 г. у вёсцы Старцавічы (цяпер Знамя) Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Працаваў адказным сакратаром, намеснікам рэдактара давыд-гарадоцкай раённай газеты «Сцяг Леніна». У 1959-1964 гг. - уласны карэспандэнт газеты «Звязда» па Гарадзенскай вобласці, у 1964-1967 гг. - літсупрацоўнік «Сельской газеты», у 1967-1971 гг. - загадчык аддзела культуры рэдакцыі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» Далей


Міхно Уладзімір Фёдаравіч

Далей


Мішчанчук Мікалай Іванавіч

Далей


Маеўская Ніна Васільеўна

Маеўская Ніна, нарадзілася 04.12.1938 г. у горадзе Любань Менскай вобласці ў сям'і служачага. Пасля заканчэння Любанскай сярэдняй школы (1956) працавала старшай піянерважатай у Сасноўскай сярэдняй школе Любанскага раёна (1956-1958). Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1963). Была літсупрацоўнікам менскай раённай газеты «Шлях камунізма» (1963-1965) Далей

12345 ›››

         Зваротная сувязь         Гісторыя         Статут         Структура
© Распрацоўка сайта Ambershell