БЕЛ » Сябры СБП » Літара З

Паэзія “ У каралеўскіх далонях”

У Вільнюсе 22 снежня адбылася прэзентацыя унікальнага чатырохмоўнага альманаху паэзіі “У каралеўскіх далонях” (“Karalių delnuose“). Змест гэтага мастацкага выдання склалі вершаваныя творы і пераклады, а таксама фотапрацы ўдзельнікаў творчага пленэру, які адбыўся напачатку чэрвеня ў літоўскіх Друскеніках. У гэтым годзе ў пленэры ўдзельнічалі чатыры краіны – Літва, Польшча, Украіна і Беларусь. Беларускі бок на паэтычным форуме прадстаўлялі Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Сяржук Сыс, Аксана Данільчык, а таксама перакладчык і музыкант Алесь Мікус. Прэзентацыі, што прайшла 22 снежня ў будынку Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, папярэднічала фотавыстава з Друскенінскага пленэру. Далей

Baltija — 2008

Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў. Далей

Літаратурная Беларусь №25

Літаратурныя навіны і падзеі Паэзія Сяржука Сыса Урывак новай аповесці Алеся Рыбака Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака «Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна» а таксама іншыя кніжныя навінкі Усе нумары › › ›

Дзеяслоў №36

Паэзію ў новым нумары “Дзеяслова” прадстаўляюць: Ніл Гілевіч. “Як Бог на небе…” Вершы розных гадоў; Віктар Ярац. “Зямля і неба”. Паэма і вершы; Сяржук Сыс. “Вецер з Балтыкі”. Вершы; Віктар Жыбуль. “Завугольле экзістэнцыі”. Вершы з кнігі «Стапэліі»; Аксана Спрынчан. “Цяжарнасьць і лёгкасьць Быцьця...” Вершы. Усе нумары › › ›

Сябры СБП


Забалоцкая Людміла Васільеўна

Забалоцкая Людміла (сапр. Саламаха Людміла), нарадзілася 27.12.1949 г. у горадзе Крычаў Магілеўскай вобласці ў сям'і служачых. У 1968 г. скончыла Крычаўскую медыцынскую навучальню, працавала карэспандэнтам чавускай раённай газеты «Іскра». У 1974 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1974-1984 гг. - навуковы рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П.Броўкі. Сябра СП СССР з 1990 г.Друкуецца з 1968 г. Далей


Загірбекаў Ахмед Амарасхабавіч

Далей


Загорская Ніна Сямёнаўна

Загорская Ніна, нарадзілася 16.07.1940 г. у вёсцы Загор'е Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). Дзесяць год працавала старшым рэдактарам на Берасцейскай студыі тэлебачання. У 1974 г. скончыла Менскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1973 г. накіравана на працу адказным сакратаром у рэдакцыю газеты «Зорька». З 1976 г. - адказны сакратар рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач Беларускага радыё, з 1980 г. - намеснік галоўнага рэдактара літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1981 г. - загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», з 1982 г. - галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР. Сябра СП СССР з 1982 г. Далей


Зайцаў Вячаслаў Іванавіч (Адам Выгодскі)

Далей


Законнікаў Сяргей Іванавіч

Законнікаў Сяргей, нарадзіўся 16.09.1946 г. у вёсцы Слабада Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1969). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна (1969-1970). Пасля - літсупрацоўнік ушацкай раённай газеты «Патрыёт» (1970-1971), сакратар Ушацкага райкома камсамола (1972-1975). З сакавіка 1975 г. - карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 г. - карэспандэнт газеты «Звязда». З 1978 г. інструктар, з 1979 г. загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. - галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1977 г. Далей


Залоска Юрый Іванавіч

Залоска Юрась – святар, журналіст. Нарадзіўся ў 1968 г. у в. Навасады на Гродзеншчыне. Закончыў факультэт журналістыкі БДУ (1994), працаваў у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Закончыў факультэт філасофіі Люблінскага каталіцкага універсітэта (1999). Магістр філасофіі і ліцэнзіят праваслаўнага багаслоўя. Далей


Захаранка Мікалай Андрэевіч

Далей


Збароўскі Эдуард Іосіфавіч

Далей


Зуб Іна Валянцінаўна

Далей


Зуёнак Васіль Васільевіч

Зуёнак Васіль, нарадзіўся 03.06.1935 г. у вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1954 г. скончыў Барысаўскую педагагічную навучальню і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1959) працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва» (Менск), з 1960 да 1966 г. - у газеце «Піянер Беларусі». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1972-1978). У 1966-1972 гг. - намеснік галоўнага рэдактара, у 1978-1982 гг. - галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». У 1982-1989 гг. - сакратар, у 1989-1990 гг. - першы сакратар, з 1990 г. - старшыня СП Беларусі. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1966 г. Ганаровы сябра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000 г.). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра. Далей

12 ›››

         Зваротная сувязь         Гісторыя         Статут         Структура
© Распрацоўка сайта Ambershell