50-годзьдзе сьвятарства айца Аляксандра Надсана
«Бацька» ўсіх беларусаў замежжа айцец Аляксандар Надсан прыбывае ў Беларусь. У Менску адбудуцца ўрачыстасьці, прысьвечаныя залатому юбілею ягонай сьвятарскай дзейнасьці.
Далей
Юбілей “палескай ластаўкі” Янішчыц
Заўтра спаўняецца 60 год з дня нараджэння таленавітай беларускай паэткі, “палескай ластаўкі” Яўгеніі Янішчыц.
Далей
Літаратурная Беларусь №25
Літаратурныя навіны і падзеі
Паэзія Сяржука Сыса
Урывак новай аповесці Алеся Рыбака
Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака
«Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна»
а таксама іншыя кніжныя навінкі
Усе нумары › › ›
Дзеяслоў №35
Ніл Гілевіч. Перажыўшы вайну. Аповесьць у абразках памяці. Новыя разьдзелы.
Уладзімір Някляеў. Вяртаньне Веры. Аповесьць.
Генадзь Дзьмітрыеў. Хроніка непрыкаянай душы. Аповесьць.
Сяргей Астравец. Чэшскае піва. Запіскі капітана Кавалёва. Аповед.
Часопіс “Дзеяслоў” абвяшчае конкурс
літаратурна-крытычных твораў на тэму:
“Беларуская літаратура ХХІ стагоддзя:
постаці, тэндэнцыі, персьпектывы”.
Умовы конкурсу надрукаваныя
на апошняй старонцы
гэтага нумару.
Усе нумары › › ›
Сябры СБП
Аблажэй Алег
Нарадзіўся 6.05.1954, в. Лезнявічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.
У 1977 г. А. Аблажэй закончыў Віцебскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці чарчэнне і маляванне. Потым — служба ў войску. Пасля арміі ў 1985 г. закончыў Вільнюскі дзяржаўны мастацкі інстытут (цяпер акадэмія) па спецыяльнасці графіка.
Сёння А. Аблажэй шырока вядомы як мастак, займаецца жывапісам, акварэллю, ілюструе кнігі. У яго афармленні выйшлі ў Беларусі творы В. Жуковіча «Гуканне вясны», Д. Бічэль-Загнетавай «Гараднічанка», у Маскве — «Шведскія казкі» Э. Хэмінгуэя, «Сербская паэзія», у Вільнюсе — «Казка пра Султана» і інш.
Далей
Адамовіч Лідзія Канстанцінаўна
Далей
Адамовіч Славамір Генрыхавіч
Нарадзіўся 8.3.1962 г. на станцыі Унежма Анежскага раёну Архангельскай вобласці. У 1977 годзе скончыў 8 класаў Будслаўскай школы; у 1979 г. - Свірскае СПТВ-17. Працаваў у Казахстане, пасля ў саўгасе "Будслаўскі"; служыў у савецкім войску (1980-1982гг.); ізноў працаваў - на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску. У 1986-1992 гг. вучыўся на філфаку БДУ; з 1991 г. па 1995 г. працаваў у "Настаўніцкай газеце". Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 1999 г.
Далей
Адамовіч Яўген Кузьміч
Нарадзіўся 25.10.1934 у в. Малая Вольга Клічаўскага раёна
Магілёўскай вобласці ў сям’і рабочага.
Пасля
тэрміновай службы ў войску ў 1957 экстэрнам здаў экзамен на атэстат сталасці ў
СШ №24 імя А.С. Пушкіна г. Серпухава. Скончыў філалагічны факультэт МДПІ імя М.
Горкага, вучобу сумяшчаў з працаю мастака ў гэтым жа інстытуце.
З
1962 – настаўнік беларускай мовы і літаратуры, малявання СШ №18 г. Мінска. У 1967-1969
гадах вучыўся ў аспірантуры кафедры беларускай літаратуры філфака МДПУ. Пасля
заканчэньня працаваў выкладчыкам кафедры тэорыі і гісторыі мастацтваў,
мовы і літаратуры БДТМІ (Акадэмія
мастацтваў). З 1981 года дацэнт.
Далей
Адамчык Міраслаў Вячаслававіч
Далей
Адамчык Уладзімір Вячаслававіч
Адамчык Уладзімір Вячаслававіч (Глёбус Адам) нарадзіўся 29 верасня 1958 года. Беларускі пісьменнік, мастак, выдавец, удзельнік Таварыства «Тутэйшыя» (1986-1990).
Нарадзіўся ў Дзяржынску. У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе - Беларускі тэатральна-мастацкі універсітэт. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам. Цяпер займаецца выдавецкай справай (выдавецтва «Сучасны літаратар»). З'яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1989 году.
Далей
Аколава Валянціна Валянцінаўна
Нарадзілася 25.07.1954 г. у вёсцы Мазуршчына Салігорскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Полацкай музычна-педагагічнай навучальні імя Ф.Скарыны працавала настаўніцай у Ветрынскай школе-інтэрнаце Полацкага раёна (1973-1977), метадыстам наваполацкага Палаца культуры нафтавікоў (1977), карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» трэста № 16 «Нафтабуд» (1977-1978), у рэдакцыі радыёвяшчання Наваполацкага вытворчага аб'яднання «Палімір» (1979-1980). У 1980 г. завочна скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Далей
Аксак Валянціна Іванаўна
Далей
Акулін Эдуард Аляксандравіч
Акулін Эдуард — паэт, перакладчык, бард. Аўтар кніг паэзіі “Лес дзённага асвятлення”, “Пяшчота ліўня”, “Крыло анёла”, “Радно”, "Непрычалены човен", драматычнай містэрыі “На Каляды” і інш. Нарадзіўся ў 1963г. у в.Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Жыве ў Менску.
Далей
Алексіевіч Святлана Аляксандраўна
Нарадзілася 31.05.1948 г. у горадзе Івана-Франкоўску (Украіна) у сям'і ваеннаслужачага. Пасля заканчэння Капаткевіцкай сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна (1965) працавала выхавацелькай Асавецкай школы-інтэрната, а затым настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы Белажэвіцкай сямігадовай школы Мазырскага раёна. У 1966 г. працавала ў нараўлянскай раённай газеце «Прыпяцкая праўда». У 1972 г. скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Накіравана ў бярозаўскую раённую газету «Маяк камунізма». У 1973-1976 гг. працавала ў рэспубліканскай «Сельской газете», у 1976-1984 гг. - загадчык аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Неман».
Далей
123
›››