БЕЛ » Чытальня

50-годзьдзе сьвятарства айца Аляксандра Надсана

«Бацька» ўсіх беларусаў замежжа айцец Аляксандар Надсан прыбывае ў Беларусь. У Менску адбудуцца ўрачыстасьці, прысьвечаныя залатому юбілею ягонай сьвятарскай дзейнасьці. Далей

Юбілей “палескай ластаўкі” Янішчыц

Заўтра спаўняецца 60 год з дня нараджэння таленавітай беларускай паэткі, “палескай ластаўкі” Яўгеніі Янішчыц. Далей

Літаратурная Беларусь №25

Літаратурныя навіны і падзеі Паэзія Сяржука Сыса Урывак новай аповесці Алеся Рыбака Вершы Міколы Трафімчука і Адама Шостака «Дыскурс»: абмеркаванне кнігі Валерыя Казакова «Цень гобліна» а таксама іншыя кніжныя навінкі Усе нумары › › ›

Дзеяслоў №35

Ніл Гілевіч. Перажыўшы вайну. Аповесьць у абразках памяці. Новыя разьдзелы. Уладзімір Някляеў. Вяртаньне Веры. Аповесьць. Генадзь Дзьмітрыеў. Хроніка непрыкаянай душы. Аповесьць. Сяргей Астравец. Чэшскае піва. Запіскі капітана Кавалёва. Аповед. Часопіс “Дзеяслоў” абвяшчае конкурс літаратурна-крытычных твораў на тэму: “Беларуская літаратура ХХІ стагоддзя: постаці, тэндэнцыі, персьпектывы”. Умовы конкурсу надрукаваныя на апошняй старонцы гэтага нумару. Усе нумары › › ›

Чытальня

11 / 11 / 2008

Алесь Мазанік: СУЧБЕЛЛІТ. Кніжны крызіс

Пры ўсім тым, што сёньня мы маем шмат выдавецтваў, якія тым ці іншым чынам радуюць нас кнігамі маладых, аднак ужо знакамітых пісьменьнікаў, а таксама перавыданьнямі клясыкаў беларускай літаратуры, сказаць, што белмоўная літаратура зьяўляецца рэнтабельнай ды запатрабаванай, нельга. Далей

04 / 11 / 2008

Вольга Іпатава: Праблема сумлення …

Гісторыя з Рыгорам Барадуліным узбударажыла пэўную частку грамадства. Трапіў народны паэт Беларусі “дзядзька Рыгор”, як ласкава-шаноўна называюць Рыгора Барадуліна, у бальніцу, а грошай на лячэнне – няма. Выдавецтвы плацілі аўтару ганарары часткай накладу. А як чалавеку ў гадах прадаваць гэтыя кнігі?.. Таму журналісту Глебу Лабадзенку прыйшла ў галаву думка зьвярнуцца да людзей з прапановай набываць кнігі Рыгора Барадуліна з аўтографам народнага паэта. Хто колькі заплаціць. За першыя два дні каля сотні чалавек абвясьцілі праз электронную пошту пра жаданьне ахвяраваць на Барадуліна. Да прыкладу, адна пэнсіянэрка прапанавала сто тысяч рублёў. Грамадзянін Польшчы прапанаваў 100 эўра за дзьве кнігі. У асноўным людзі прапануюць ад 50 да 100 тысяч рублёў. За дзень сума склала два мільёны.Ужо не першы раз Рыгор Барадулін трапляе ў шпіталь. Трэба лекі, трэба адпачынак. Сціплая пенсія паэта абмяжоўвае старога чалавека...Можна толькі парадавацца за нас, што засталіся яшчэ людзі, для каторых чужы боль – як свой. Брыдка толькі, што гэтая ўлада кідае на вырак лёсу людзей, чые імёны прыносяць славу і гонар любой дзяржаве… Як такое магчыма ў нашай краіне? Гутарка – з пісьменніцай і паэткай, былым старшынём Саюза беларускіх пісьменнікаў Вольгай Іпатавай. Далей

04 / 02 / 2008

Парадоксы местачковасці ў сучаснай рускай літаратуры на Беларусі

"Ветліва запрашаю да размовы, што не азначае намер кагосьці “жаловать”, або незаслужана уганароўваць. Бадай, я не ва ўсім маю рацыю і пагаджуся, калі нехта абгрунтавана запярэчыць. <...> — спроба адшукання схаванай праўды, пратэст супраць валюнтарысцкай “рэвізіі” в угоду личным интересам класічнай рускай літаратурнай спадчыны ў нашай краіне і крок у абарону незаслужана зняважанага рускага літаратуразнаўства ў Беларусі." Далей

1

         Зваротная сувязь         Гісторыя         Статут         Структура
© Распрацоўка сайта Ambershell